
Дэкларацыя правоў дзяўчынак. Дэкларацыя правоў хлопчыкаў, Koska
- Количество страниц 72
- Обложка твердая
- Изготовитель Koska, РБ
О товаре
Ты хочаш абрэзаць коскі, але бабуля кажа, што “лысенькія” ходзяць толькі хлопчыкі? А вось і няпраўда. Хлопчыкі, калі захочуць, могуць адрасціць сабе хаер ці пракалоць вушы. І памяняць сваю машынку на тваю ляльку. Бо гуляцца трэба з тым, што падабаецца. Галоўнае, каб было цікава!
Хто прыдумаў, што ружовы — колер дзявочы, а блакітны — хлапчуковы? Хто прыдумаў, хай так і носіць! А ў нас свае правілы — адмяняць дурацкія прыдумкі, ламаць стэрэатыпы і не псаваць сабе дзяцінства няправільнымі правіламі!
Гэтым разам нашы патэрны і стэрэатыпы мякка і ненавязліва карэгуюць французы. Яны дазволілі сваім дзецям – а цяпер і нашым таксама! – не быць ідэальнымі, памыляцца і не мець звышздольнасцяў. Цяпер дзяўчынкі могуць не быць слабымі і глядзець страшнае кіно. А таксама насіць кароткія фрызуры і не быць прынцэсамі. А хлопчыкам адгэтуль не забараняецца быць чысцёхамі і любіць урокі мовы і літаратуры. І да ўсяго – не ўмець забіваць цвікі і надзяваць адзенне ружовага, фіялетавага і наогул любога колеру.
У кнізе "Дэкларацыя правоў дзяўчынак. Дэкларацыя правоў хлопчыкаў" мала тэксту і шмат карцінак.
Кніга чытаецца з двух бакоў.
Товар
Количество страниц | 72 |
Обложка | твердая |
Изготовитель | Koska, РБ |