
Ёрдзіс, Koska
- Автор Висландер Ю.
- Количество страниц 104
- Обложка твердая
- Изготовитель Koska, РБ
О товаре
У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 1950-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ
...Калі ты захочаш напісаць мне ліст, то на канверце трэба будзе пазначыць: Ердзіс Берквіст, Сонечная вуліца, дом 1, Хагалунд. Гэта мой адрас. Я жыву ў найлепшым доме на самай лепшай з вуліц. Думаеш, я ўсё гэта прыдумала? Бо ясна ж, што Сонечная – найпрыгажэйшая назва для вуліцы, а найлепшы дом на найлепшай вуліцы, вядома ж, дом нумар адзін. Але я нічога не выдумляла, праўда! Вуліца і сапраўды называецца так. I наш дом САПРАУДЫ найлепшы на гэтай найлепшай вуліцы.
Мая сям’я – гэта мама, тата, Мар’яна і я. Ну і часам бабуля – мама майго таты. У нас цэлых два пакоі: маленькі і вялікі.
Мама з татам спяць у вялікім, а Мар’яна і я – у маленькім. Праўда, калі бабуля ў нас, то Мар’яна спіць на маленькай канапе ў кухні. Пакуль мама з татам працуюць, бабуля застаецца дома са мной і Мар’янай. А вось летам бабуля жыве ў сваім дамку ў вёсцы, і тады я прыязджаю да яе.
Мар’яна – гэта мая старэйшая сястра. Насамрэч яна даволі мілая. Мы сварымся не так часта, як некаторыя мае сяброўкі са сваімі братамі і сёстрамі. Тыя, здараецца, нават б’юцца, а мы проста дурэем і скочам у ложках перад сном. Але часам Мар’яна хоча пабыць адна. А яшчэ яна не дазваляе мне корпацца у сваіх рэчах… (канец фрагмента)
Товар
Автор | Висландер Ю. |
Количество страниц | 104 |
Обложка | твердая |
Изготовитель | Koska, РБ |